Марына Аляксандраўна Лянчэўская
Марына Аляксандраўна Лянчэўская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
12 сакавіка 1971 (53 гады) |
||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Марына Аляксандраўна Лянчэўская (12 сакавіка 1971, Еўдакімавічы, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі юрыст. Член Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу (з 2024 года)
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 12 сакавіка 1971 года ў Еўдакімавічы Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. Cкончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова, Беларускі інстытут правазнаўства.
Працавала памочнікам пракурора Ленінскага раёна г. Магілёва, старшым пракурорам аддзела пракуратуры Магілёўскай вобласці, старшым памочнікам пракурора Магілёўскай вобласці, начальнікам аддзела пракуратуры Магілёўскай вобласці, старшым пракурорам аддзела Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, начальнікам сакратарыята старшыні праўлення ААТ «АСБ Беларусбанк».
З’яўляецца членам Прэзідыума грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын».
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання[1], член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы[2].
У 2024 годзе выбрана дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Заходняй акругі № 101. Старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве, член Савета Палаты прадстаўнікоў[3]. Узначальвае пярвічную арганізацыю ГА «Беларускі саюз жанчын» Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[3].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ААТ «АСБ Беларусбанк», Парламенцкай Асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы[3].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Замужам, мае дваіх сыноў[3].
Зноскі
- ↑ Сведения о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва 17 ноября 2019 года по городу Минску Архівавана 30 верасня 2020.
- ↑ Лянчэўская Марына Аляксандраўна
- ↑ а б в г Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 12 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1971 годзе
- Нарадзіліся ў Шклоўскім раёне
- Члены Беларускага саюза жанчын
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
- Пракуроры Беларусі
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання
- Члены Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу